+375 (33) 388‐09‐32

+375 (29) 637‐38‐53

Дружище! Мы тебе поможем!

Дружа! Мы табе дапаможам!

Прыгожы выпіс з радзільні
па-беларуску

Жонцы і маленькаму - ствараем свята!

Замоўце кансультацыю - атрымайце падарунак

Вашае імя
Ваш тэлефон


  • Любы, жадаю
    штосьці незвычайнае!
    Жена будет в полном восторге.

  • Гараць тэрміны
    выпісу з радзільні?
    Арганізуем нават на наступны дзень!

  • Жадаецца, каб
    усё класна!
    Тут толькі профі!

  • Абмежаваны бюджэт…У нас самы даступны кошт у Беларусі

У радзільню для навароджанага

Адзежа для маляняці ў беларускіх традыцыях. Правільнае спалучэнне тканіны, каляровай гамы і абярэжных арнаментаў дазволяць Вашаму дзіцяціадчуваць сябе яшчэ больш  ўтульна.

  • Канверт для наванароджанага на выпіс уяўляе сабою:  1. Канверт для сустрэчы з радзільні. 2.  Коўдру  90*90см. у ложачак/каляску. 3. Прыгожы і ў той жа час асаблівы аксэсуар для дзіцяці, бо выкананы ў беларускім стылі.
  • Камплект на выпіс з радзільні ўключае аптымальна неабходную адзежу для немаўляці.
  • Для хлопчыка - камбінезон з анціцарапкамі і капялюшык.
    Для дзяўчынкі - камбінезон-сукеначка з анціцарапкаміі капялюшыкам.

Важна заўважыць, што спрадвеку для дзетак (асабліва ў першыя дні жыцця) выкарыстоўваліся:
белы колер - як сімбаль чысціні,
блакітны - колер жаноцкасці, жаночы колер, сімбаль вады,
чырвоны - мужчынскі колер, колер абароны, актыўнай энергіі, агню.

  • Адзежа для хрышчэння немаўляці створана па беларускіх традыцыях, улічваючы сучаснасць.

Усе гэтыя прадметы выглядаюць цудоўна і якасна, пры гэтым нясуць пратэкцыянісцкую  функцыю і глыбокі сэнс, прадуманы і правераны на практыцы нашымі продкамі. Гэта надасць дзіцяці больш сіл і ўпэўненасці ў жыцці.

Мы дастаўляем у Мінску: ад 55руб - бясплатна, да - 5 руб. Па жаданні, можна замовіць некалькі прадметаў і абраць на месцы тое, што спадабаецца. Самавываз - бясплатна. Дастаўка па РБ накладзеным плацяжом - лёгка і зручна.

Шыем любога памера за 2 дні па запыту

Давайце быць беларусамі з нараджэння!

Паслугі

Photosjemka vypiski iz roddoma

Фотаздымка прэміюм якасьці ўсяго за 101 руб.

Прафесійныя, маляўнічыя, лепшыя фота першай сапраўднай сустрэчы Мамы і Немаўляці з Татам.

Колькі радасці перапаўняе ўсю сям'ю!

Хай гэтыя імгненні шчасця застануцца на ўсё жыццё!...Дзякуючы гэтым фатаграфіям.

Як мы робім фотаздымку прэміюм якасьці:

  • Мы робім каля 100 фота з моманту Вашага прыезду да радзільні і пакуль Вы са сваёй Сям'ёй не з'едзеце дахаты.
  • Мы здымаем, як дзіцятка пераапранаюць да выпісу.
  • Па Вашым жаданні мы робім фота гасцей каля радзільні.
  • На выйсці Вы атрымліваеце 20-30 супер фатаграфіяў.
  • Фота гатовы ўжо праз 5-7 дзён.

Гэты дзень павінен запомніцца назаўжды!

Videosjemka vypiski iz roddoma

Відэаздымка прэміюм якасьці ўсяго за 111 руб. і праз тыдзень пасля выпісу.

Жывы гук, эмоцыі гэтага дня, пажаданні родных, словы каханай жонкі зможа перадаць толькі камера і прафесіянал, які можа ўсё гэта правільна і якасна захаваць.

Мець відэаздымку сустрэчы з радзільні важна, бо:

  • Гэты дзень - адзін з найлепшых дзён у Вашым жыцці!
  • Калі быць сумленным, цяпер вы б з такой асалодай паглядзелі б відэа, як Ваш бацька сустракаў Вас з радзільні… Дык хай у Вашага дзіцяці будзе такая магчымасць!
  • Тым больш відэа будзе якасным, прыгожым.
  • Праз 1 год, 5, 10, 20, 30 і больш гадоў Каштоўнасць гэтага роліка будзе бязмежнай.
  • …Так, як не круці, а фатаграфіі не заменяць жывыя моманты відэа.
Airdisign vypiski iz roddoma

Кватэра/хата, радзільня будуць выглядаць больш чароўна з шарамі.

Упрыгожваем шарамі ў беларускіх колерах: белыя, чырвоныя, зялёныя, па жаданні, блакітныя (колер васількоў і нашых азёр).

Як мы робім аэрадызайн:

  • Мы ўпрыгожваем кватэру пры дапамозе простых і гелевых шароў.
  • Ствараем паветранае свята поруч Радзільні.
  • Выпускаем паветраныя шары з рук.
  • Робім стойкі і каркасы, кошыкі і букеты.
  • Упрыгожваем аўтамабіль гелевымі шарамі і вялікімі шарамі дзіцячай тэматыкі (напрыклад, соска, немаўля, сэрца і г.д.).

Кошт залежыць ад таго, што Вы жадаеце, каб аэраспецыялісты зрабілі для Вас. Таму проста патэлефануйце - і мы ўсё ў дэталях распавядзем.

Muzykalnoe soprovozdenie vypiski iz roddoma

Цымбалы – беларускі музычны інструмент з запамінальным і ў той час далікатным, нібы струменьчык, гучаннем, упрыгожыць Ваша свята ўсяго за 77руб.

Гучанне беларускіх мелодый на цымбалах надасьць сьвяту разыначку. Лёгкае гучанне гэтай прылады супакоіць маляня пры першай сустрэчы з Татам і сваякамі.

Раз у жыцці сабе варта дазволіць індывідуальны канцэрт на цымбалях. Мы ж беларусы!

Гэта запомніцца надоўга! І сябрам будзе, што распавесьці…

Mashina dlia vypiski iz roddoma

За Князёўнай у радзільню варта прыязджаць на чароўнай карэце.

Улетку гэта сапраўдная карэта з кучарам і 2 найпрыгажэйшых коніка ад хаты да радзільні + ад радзільні да хаты + 1 гадзіна пакатацца, па жаданню.

850р

У халодную пару ці у любы час - карэта-лімузін з вялікай колькасцю канёў пад капотам і кучарам-кіроўцам.

330р

У падзяку яго Маме і сваёй Каханай будзе вытанчана, калі Вы прыедзеце на карэце і сустрэнеце сваю сям'ю як належыць сапраўднаму Мужчыне і Бацьку.

Адчуйце сябе Князем.

Plakaty dlia vypiski iz roddoma

Арэнда расцяжкі для радзільні за 8 руб.

Плакаты ўпрыгожаць Вашае сьвята і яшчэ больш падкрэсляць яго важнасць.

Хай усё найлепшае будзе для Вашай сям'і.

 

Налепкі, магніты на аўто

Унікальныя налепкі на аўтамабіль з беларускім каларытам. Дастаўка па РБ.

Першае і мінімальнае, што важна зрабіць тым, хто сустракае з радзільні, - упрыгожыць аўтамабіль або аўтамабілі, на якіх вы прыязджаеце да радзільні. Будзе прыемна Вам і асабліва Каханай.

Тут можна абраць налепкі, якія Вам больш за ўсё спадабаліся.

Плюсы гэтых налепак:

  1. Унікальны дызайн, створаны выключна для нас, беларусаў!
  2. Гэтыя вінілавыя налепкі лёгка лепяцца і лёгка змываюцца пасля выкарыстання.
  3. Вы можаце наляпляць словы, малюнкі, якія ўваходзяць у любы камплект, як і куды Вам зручней.

Ганарымся тым, што мы беларусы!

Выберы свой тарыф!

Міні

Беларускія матывы для беларускай сям'і

  • Набор налепак у беларускім стылі на аўто (шкло/бакі)
  • Набор налепак у беларускім стылі на капот
  • Налепка "Дзіцяці ў машыне" ў беларускім стылі
  • 5 дзейсных ідэй для падарунка Жонцы
  • Зніжка на ўсе дзіцячыя тавары MoyRodnoy.by
  • 5% зніжка на дадатковыя паслугі і налепкі

39 руб.

Стандарт

Сустракаем новага беларуса ў нашай народнай традыцыі з сучаснымі беларускімі сімбалямі

  • Набор налепак у беларускім стылі на аўто (шкло/бакі)
  • Набор налепак у беларускім стылі на капот
  • Налепка "Дзіцяці ў машыне" 
  • 7 дзейсных ідэй для падарунка Жонцы
  • Зніжка на ўсе дзіцячыя тавары MoyRodnoy.by
  • 5% зніжка на дадатковыя паслугі і налепкі
  • Аніматар Бусел/Купалінка
  • Адмысловыя падарункі для немаўляці і бацькоў
  • Ружы чырвоныя/белыя (бел)  - 15шт.
  • Канверт для нованароджанага ў беларускім стылі
  • Арэнда прадметаў нацыянальнага касьцюма для Мамы і Таты
  • Сапраўдны беларускі каравай для госцяў
  • Фотаздымка.
  • Асабісты каардынатар

324 руб.

Прэстыж

Сустракаем новага беларуса на шляхецкі манер (17 стагоддзе)

  • Набор налепак у ліцвінскім стылі на аўто (шкло/бакі)
  • Набор налепак у ліцвінскім стылі на капот
  • Налепка "Дзіцяці ў машыне" 
  • 9 дзейсных ідэй для падарунку жонцы
  • Зніжка на ўсе дзіцячыя тавары MoyRodnoy.by
  • 5% зніжка на дадатковыя паслугі і налепкі
  • Аніматар Бусел/Шляхцянка
  • Адмысловыя падарункі для немаўляткі і бацькоў-шляхцічаў
  • Ружы белыя і чырвоныя - 19шт.
  • Канверт для нованароджанага ў беларускім стылі
  • Арэнда прадметаў шляхецкага касьцюма для Мамы і Таты
  • Сапраўдны беларускі каравай для госцяў
  • Музычнае суправаджэнне на цымбалах (+ 59руб)
  • Фотаздымка
  • Відэаздымка
  • Асабісты каардынатар

461 руб.

Вольны

Сустракаем новага беларуса, як скажа Тата

  • Вы самі фармуеце набор паслуг, якія жадалі б атрымаць падчас сустрэчы Вашай мілай Жонкі з Вашым Малянём з радзільні. І атрымліваеце зніжку 11% ад агульнай сумы.
  • 9 дзейсных ідэй для падарунку Жонцы.
  • Налепка "Дзіцяці ў машыне" ў падарунак
  • Заказ асабістага каардынатара ці аніматара абавязковы
  • Сталая зніжка на ўсе дзіцячыя тавары MoyRodnoy.by

Ад 50 руб.

Замові любую паслугу дадаткова да тарыфу

Photoramka_vypiska_iz_roddoma_handmade
Фотарамка А4 ў беларускім стылі
17 руб.
V roddom otkrytka
Паштоўка ў бел.стылі
10 руб.
Narodnyy belorusskiy kostium vypiska iz roddoma
Арэнда: гарнітур для народнай сустрэчы
25 руб.
Shliahetski belorusskiy kostium vypiska iz roddoma
Арэнда: гарнітур для шляхецкай сустрэчы
43 руб.
Animator dlia vypiska iz roddoma
Аніматар (Купалінка, Бусел, Шляхцянка)
50 руб.
V roddom krasivo
Прыватны каардынатар
50 руб.
Nakleiki na auto dlia vypiska iz roddoma
Паслуга абклейвання аўтамабіля 10 руб.
Vizazist dlia vypiska iz roddoma
Выезд майстра-візажыста ў радзільню
70 руб.
Rozy dlia novorozdennogo vypiska iz roddoma
1 ружа (бел) (60/70/80см)
2.9р/3.3р/4руб.
1 ружа (замежжа)(60/70/80см)
4.7р/5.5р/6руб.
Dlia liubimoy vypiska iz roddoma
Налепкі + Пажаданні Каханай Жонцы
5 руб.
Podarki dlia vypiska iz roddoma
Унікальныя здаровыя падарункі медпрацаўнікоў
22 руб.
Vypiska iz roddoma tort
Каравай па беларускаму рэцэпту. Можна і маме
30 руб.
Obereg_vypiska_iz_roddoma_minsk
Абярэг для Х/Дз у ложак
25 руб.
Magnit_vypiska_iz_roddoma_minsk
Магніты-абярэгі для сям'і 15*15
4 руб.
Solid_vypiska_iz_roddoma
Першы грош дзіцяці
11 руб.
 
 

Сертыфікаты ў падарунак

sert ruПытанне: "што падараваць калегу, у якога вось-вось народзіцца дзіця ці цяжарнай сяброўцы?" вырашаецца лёгка.

Уручыце Сертыфікат на "сустрэчу з радзільні ў этна стылі". Такая сустрэча ўнікальная і новая для Беларусі і праводзіцца пакуль толькі ў Менску і Менскай вобласці. Сертыфікат можа ўключать любы тарыф + паслугі, па жаданні.

Сертыфікат дзейнічае 3 месяцы.

У выніку, ваш калега або сяброўка можа бясплатна скарыстацца абраным вамі тарыфам і атрымае НЕЗАБЫЎНЫЯ ЭМОЦЫІ РАДАСЦІ НА ЎСЁ ЖЫЦЦЁ.

Усе дэталі і кансультацыя па тэлефону.

МТС       388-09-32

Velcom 637-38-53

 
 

Схема працы

Жадаеш пацешыць жонку, пазбавіць сябе ад лішніх клопатаў? Усё, што трэба зрабіць табе - пакінуць заяўку + атрымаць падарунак для свайго Маленькага

1

Вызначаем з Вамі тарыф

2

Бяром на сябе ўсе
клопаты па арганізацыі

3

Усё будуць задаволены самым лепшым Татам на сьвеце - Вамі!

Замовіць кансультацыю:

Вашае імя
Ваш тэлефон

Як арганізаваць выпіс з радзільні арыгінальна?

Адзін званок - і за цябе ўсё зробяць.
А галоўнае, сам будзеш задаволены, жонка ў захапленні, сваякі ў эйфарыі.
Таму што:

 

1

Нараджэнне новага беларуса - твайго сына ці дочкі - будзе праведзена незабыўна і па-новаму.

Мы 1-ыя і адзіныя ў Беларусі, хто арганізоўвае выпіс з радзільні з нацыянальным каларытам, улічваючы старажытныя беларускія традыцыі + Мы адаптуем да сучаснасці назапашаныя ў нашым народзе за сотні гадоў веды + Мы з гонарам нясем званне "Я - беларус".

2

Ты на 100% будзеш упэўнены, усё, што злучана з выпісам з радзільні, будзе зроблена лёгка для цябе і тваёй сям'і.

Улічваючы твае жаданні, вызначаем тарыф і паслугі + выбіраем падарунак для жонкі + прэзенты для мед.супрацоўнікаў (калі трэба). Далей усё робім мы. Табе застаецца толькі прыехаць да радзільні самаму з сябрамі і роднымі.

 
3

Практычна ўсе неабходныя да нараджэння дзіцяці рэчы можна набыць са зніжкай у інтэрнэт краме MoyRodnoy.by.

Плюс, табе або жонцы дадуць падрабязныя і карысныя кансультацыі. Што вызваляе шмат вашага часу, замест таго, каб шукаць усё самім. І эканоміць грошы, бо маляню трэба ого-го колькі ўсяго.

Так што, Віншуем цябе, шчаслівы Бацька!
Будзь супакойным і ўпэўненым ў Гэты Дзень!

Пасля такой сустрэчы Ваша Жонка будзе кахаць і шанаваць Вас яшчэ больш.
Тэлефануйце - і мы арганізуем прыгожую, цікавую, шыкоўную сустрэчу з радзільні.

 

У любы дзень з 9.00 да 20.00.

+375 (33) 388‐09‐32
+375 (29) 637‐38‐53

г. Мінск, вул. Панамарэнкі, 32

Замоўце зваротны званок

Вашае імя
Ваш тэлефон

 

Смотри в инстаграмм     Гляді ў інстаграм